У Бярозаўскім раёне затрымалі кіроўцу, у аўтамабілі якога загінулі 5 чалавек

У Бярозаўскім раёне затрымалі кіроўцу, у аўтамабілі якога загінулі 5 чалавек

У Бярозаўскім раёне затрымалі кіроўцу, у аўтамабілі якога загінулі 5 чалавек. Як інфармавала Еўрарадыё, удзень 7 ліпеня каля Белаазёрска Mercedes GL, у якім было 9(!) пасажыраў (5 мужчын, 2 жанчыны і 3 дзяцей), вынесла з дарогі ў меліяратыўны канал, дзе ён перакуліўся. Мяркуецца, што 31-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем. Трое дзяцей (9-гадовы хлопчык, дзяўчынкі ва ўзросце 4 і 9 гадоў), мужчына і жанчына памерлі на месцы, іншыя пасажыры не пацярпелі.

Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, кіроўца быў п'яны (1,4 праміле алкаголя). У нядзелю на месцы трагедыі працавала следча-аператыўная група, працу якой каардынуе намеснік старшыні Следчага камітэта Андрэй Смаль. Па факце парушэння правілаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап'янення, што стала прычынай смерці пяці чалавек, распачалі крымінальную справу. Кіроўцу пагражае ад 4 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Прэс-служба МУС дадае, што дзесяць гадоў таму вадзіцеля пазбавілі права кіравання транспартным сродкам пасля таго, як злавілі за рулём у стане алкагольнага ап'янення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі