Вы тут

У Беразіно знайшлі труп бізнэсмена ў спаленым аўто (фота)

На ўскраіне Беразіно ў спаленым аўто знайшлі труп мужчыны. Здарэнне адбылося раніцай 26 верасня ў панядзелак. Паводле афіцыйнай інфармацыі Следчага камітэта, труп мужчыны 1973 года нараджэння, уладальніка аўто, знайшлі падчас тушэння ўзгарання. Распачатая крымінальная справа паводле арт.199 КК (забойства). Следства адпрацоўвае розныя версіі злачынства.   

Як піша партал tut.by са спасылкай на мясцовых жыхароў, загінулы быў бізнэсменам і стаў ахвярай крымінальных разборак. Мужчыну забілі і пакінулі ў машыне, якую падпалілі. Гэта заўважыў супрацоўнік МНС, які праязджаў паўз месца інцыдэнту — яго ўвагу прыцягнуў чалавек з запаленай анучай. Незнаёмец кінуў анучу на капот машыны і ўцёк у лес. Па самім выратавальніку пачалі страляць з лесу, той паспеў знікнуць з месца здарэння на сваёй машыне і паведаміў у міліцыю.

Труп забітага мужчыны, пакінуты ў аўто, быў з агнястрэльнымі раненнямі. Як паведамляюць мясцовыя жыхары, 43-гадовы мужчына быў заможным прадпрымальнікам.