Вы тут

У буйным еўрапейскім выданні апублікуюць расследаванне пра беларускі футбол

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў (у цэнтры) / БЕЛТА

У буйным еўрапейскім выданні ў бліжэйшыя дні апублікуюць расследаванне пра беларускі футбол. Пра гэта паведамляе Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Расследаванне было праведзена на падставе падрыхтаванага спецыялістамі пры экспертнай падтрымцы BSSF даклада "аб абуральных парушэннях Беларускай федэрацыяй футбола... фундаментальных палажэнняў ФІФА і УЕФА". Мяркуецца, што публікацыя, як і матэрыялы даклада, зацікавяць кіраўніцтва згаданых арганізацый.

Сцвярджаецца, што ў дакладзе ёсць "шэраг доказаў, у тым ліку адпаведныя дакументальныя пацверджанні, шматлікія паказанні сведкаў, а таксама экспертныя заключэнні". Пра што менавіта гаворка? Пра "татальнае ўмяшанне" дзяржавы ў працу АБФФ, пра ўдзел нацыянальнай федэрацыі ў "палітычнай прапагандзе", пра ўмяшальніцтва кіраўніцтва АБФФ і Мінспорту ў працу суддзяў, пра "адміністрацыйнае ўздзеянне" на іх "з мэтай атрымання неабходных вынікаў у канкрэтных матчах", пра карупцыю і г. д.

Асацыяцыяй "Беларуская федэрацыя футбола" з вясны 2019 года кіруе Уладзімір Базанаў. У мінулым — палкоўнік-артылерыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.