У Бруселі створаны Фонд для дапамогі Беларусі

"Еўрапейскі фонд Дэмакратыі і партнёрства" створаны ў Бруселі. Яго мэта - падтрымка дэмакратыі ў свеце, у тым ліку ў Тыбеце, Беларусі і Кубе.
“У Кітаі, у Беларусі, у Бірме і Зімбабвэ еўрапейцы абавязаныя падтрымліваць людзей, якія змагаюцца за правы чалавека,” - сказаў ганаровы прэзідэнт фонду Вацлаў Гавел.

Апрача чэшскага прэзідэнта, у фондзе Дэмакратыі і партнёрства будуць працаваць былы прэзідэнт Нямеччыны Рыхард фон Вайцзэкер (Richard von Weizsaecker), былы старшыня еўрапейскай камісіі Жак Дэло (Jacques Delors), былыя міністры замежных справаў Даніі і Галандыі.

Фонд плануе ажыццяўляць рашэнні Еўрасаюзу і ўласныя праекты, і абяцае быць менш фармальнай і больш эластычнай інстытуцыяй. "Памагаючы, тым, каму гэта трэба, мы дапамагаем сабе,” - сказаў з нагоды адкрыцьця фонду Вацлаў Гавел.

www.euro.pap.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі