У Бруселі не змаглі прыняць рашэнне па санкцыях у дачыненні Беларусі

У Бруселі не змаглі прыняць рашэнне па санкцыях у дачыненні Беларусі

21 верасня міністры замежных спраў краін ЕС не змаглі прыняць рашэнне па санкцыях у дачыненні афіцыйнага Мінска. Не ўдалося дасягнуць адзінства, — так патлумачыў гэта кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.

У той жа час міністры замежных спраў далучыліся да закліку да нацыянальнага дыялогу і да правядзення ў Беларусі новых выбараў пад эгідай АБСЕ. Барэль падкрэсліў, што ЕС не прызнае легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі, але не збіраецца ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі. Як вядома, афіцыйны Мінск рэгулярна абвінавачвае Захад якраз у гэтым.

Пытанне санкцый на гэтым тыдні разгледзяць кіраўнікі краін Еўрасаюза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі