У Брэст прыехаў кіраўнік так званай "ДНР"

Кіраўнік так званай "ДНР" Дзяніс Пушылін наведаў Брэст і ўсклаў вянок у Брэсцкай крэпасці. 

Разам з Дзянісам Пушыліным у Брэсцкую крэпасць прыехалі сакратар генсавета партыі "Адзіная Расія" Андрэй Турчак, амбасадар Расіі Барыс Грызлоў і дэлегацыя з так званай "ДНР".

У сваім тэлеграм-канале Пушылін напісаў, што прыйшоў час "зноў вызваляць рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьмі". У ліку гэтых гарадоў ён называе Кіеў, Чарнігаў, Палтаву, Адэсу, Дняпро, Харкаў, Запарожжа і Луцк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.