У Брэсцкай вобласці грузавік сутыкнуўся з экскаватарам і перакуліўся (фота)
![У Брэсцкай вобласці грузавік сутыкнуўся з экскаватарам і перакуліўся (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ziqwycfskku.jpg.webp?itok=f2yBsx3p)
У Брэсцкай вобласці на трасе М-1 грузавік сутыкнуўся з экскаватарам і перакуліўся. Як інфармуе прэс-служба брэсцкай ДАІ, здарэнне адбылося 23 кастрычніка каля 15.20. Высветлілася, што 33-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля “Форд”, жыхар Мінска, быў у стане алкагольнага ап’янення. Экскаватар з каўшом, з якім адбылося сутыкненне, рухаўся ў спадарожным накірунку. Кіроўца грузавіка атрымаў траўмы галавы і быў шпіталізаваны.
Фота: vk.com/brestgai