У Брэсце знайшлі ёмістасць з 420 грамамі ртуці (фота)

У Брэсце знайшлі ёмістасць з 420 грамамі ртуці (фота)

У Брэсце знайшлі шкляную ёмістасць з 420 грамамі ртуці, інфармуе прэс-служба МНС. Здарэнне адбылося раніцай 13 верасня. На падазроную знаходку натрапілі работнікі смеццеперапрацоўчага завода. Яны перабіралі смецце і заўважылі ёмістасць. На месца прыехалі ратавальнікі, якія знаходку забралі. Адзначаецца, што ёмістасць была закаркаваная, забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося. Пацярпелых сярод людзей не было.

У Брэсце знайшлі ёмістасць з 420 грамамі ртуці (фота)
Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі