У Брэсце жонка зачыніла мужа ў кватэры, ён спускаўся па кабелі і ўпаў

У Брэсце жонка зачыніла мужа ў кватэры, ён спускаўся па кабелі і ўпаў

У Брэсце мужчына спускаўся з кватэры па замацаваным ім тэлевізійным кабелі і ўпаў. У той момант ён знаходзіўся на ўзроўні трэцяга паверха. Здарэнне адбылося 13 траўня. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, мужчына патлумачыў свае дзеянні тым, што жонка яго зачыніла дома, каб ён не ўжываў алкагольныя напоі. Падчас падзення ён атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны, пагрозы яго жыццю няма. З бальніцы і патэлефанавалі ў міліцыю.

Следчыя праводзяць праверку, высвятляюць абставіны падзення жыхара Брэста.

У Брэсце жонка зачыніла мужа ў кватэры, ён спускаўся па кабелі і ўпаў
Следчы камітэт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі