Вы тут

У Брэсце затрымалі групу "партызан": вялі "рэйкавую вайну", "вешалі" АМАП

Пудзіла з надпісам "АМАП" на дрэве / Скрыншот з відэа МУС Беларусі

У Брэсце міліцыя затрымала групу "партызан", якая складалася з некалькіх мужчын і жанчыны (іх узрост — ад 26 да 38 гадоў). Затрыманне АМАП правёў яшчэ 11 лістапада, але пра гэтую справу МУС распавёў толькі цяпер. "Партызан" падазраюць у вядзенні "рэйкавай вайны" — у акцыях сабатажу на чыгунцы ў Кобрынскім раёне ў канцы кастрычніка, у выніку чаго спыняўся рух цягнікоў, у разбіцці шкла ў акне апорнага пункту міліцыі, у падпале аўтамабільных шынаў на дарозе, у вывешанні на дрэвах і агароджы пуцеправода ў Брэсце пудзілаў з "цынічнымі" надпісамі "АМАП", "МЕНТ" і "Хлус". Адзін з затрыманых заявіў, што акцыі праводзіліся "з-за дзеянняў сілавікоў у Мінску".

Усе затрыманыя, якіх называюць удзельнікамі "злачыннай групоўкі", знаходзяцца пад вартай. Яны праходзяць падазраванымі па крымінальных справах, якія распачыналіся раней пасля праведзеных акцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.