У Брэсце затрымалі аўтара артыкула пра "зварʼяцелую недадзяржаву"

У Брэсце затрымалі аўтара артыкула пра "зварʼяцелую недадзяржаву"

У Брэсце затрымалі аўтара артыкула, у якім Беларусь называлася "зварʼяцелай недадзяржавай", а беларускі акцэнт — "прыкметай нізкага паходжання". Гэта 45-гадовы Дзмітрый Алімкін, колішні выпускнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Затрыманне адбылося 6 снежня, яго правёў АМАП, быў ператрус у хаце, інфармуе nn.by са спасылкай на жонку Алімкіна. Цяпер ён у адным з СІЗА сталіцы. Яго, нібыта, падазраюць у "распальванні расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы або розні". Як паведамляла Еўрарадыё, таксама 6 снежня па гэтай справе быў затрыманы аўтар расійскіх імперскіх сайтаў, выкладчык БДУІР Юрый Паўлавец.

Алімкін працяглы час працаваў у "Белдзяржстраху". Апошнім часам быў вартаўніком у школе, пісаў артыкулы на расійскія сайты. Выданне адзначае, што ён — аўтар сайта Рэгнум, вядомы пад псеўданімам "Ала Бронь". На рахунку "Алы Бронь" нямала абразлівых для Беларусі матэрыялаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі