У Брэсце выкрылі 20 фірмаў, якія "легалізавалі" польскія яблыкі ў Расіі

У Брэсце выкрылі 20 фірмаў, якія "легалізавалі" польскія яблыкі ў Расіі

У Брэсце аператыўнікі з упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Брэсцкай вобласці выкрылі больш за 20 фірмаў, якія займаліся рээкспартам польскіх яблыкаў у Расію. Усяго за месяц яны пераправілі на ўсход сотні грузавікоў з санкцыйнай садавіной, піша sb.by.

Схема працуе так: польская фірма закупляе яблыкі ў фермераў і адпраўляе беларускай кампаніі. Да нас садавіна паступае абсалютна легальна, з выплатай усіх падаткаў і збораў. А пасля яблыкі нібыта адпраўляюцца на беларускія рынкі і прадаюцца за наяўныя грошы. Але на самой справе фуры з "санкцыёнкай" раствараюцца на прасторах Расіі.

Адна з прадпрымальніцкіх структур за месяц адправіла з ЕС у Беларусь, а пасля ў Расію 329 рэфрыжэратараў з яблыкамі. Гэта больш за 10 фур у дзень! Абарот такіх кампаній мог перавышаць $2 млн за месяц. Прапрацаваўшы пару месяцаў, фірма закрывалася, і рэгістравалася наступная.

Як правіла, і польскую, і беларускую кампанію рэгістравалі расіяне. Зарабляючы на рээкспарце, яны прыносілі нашай краіне сур'ёзныя іміджавыя страты — расійскія ведамствы рэгулярна абвінавачваюць Беларусь у нелегальных пастаўках забароненай там прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі