У Брэсце ўрачыста адкрылі Пушкінскі сквер і бюст Пушкіну

У Брэсце ўрачыста адкрылі Пушкінскі сквер і бюст Пушкіну

11 кастрычніка ў Брэсце ўрачыста адкрылі Пушкінскі сквер і бюст славутаму рускаму паэту XIX стагоддзя Аляксандру Пушкіну. Ён знаходзіцца на вуліцы Міцкевіча побач з дзяржаўным універсітэтам імя Пушкіна. Расійскі пасол Дзмітрый Мезенцаў у сваім выступе нагадаў, што бюст — падарунак ад народа Расійскай Федэрацыі Брэсту да 1000-годдзя горада. Мезенцаў пракаментаваў заявы праціўнікаў усталявання ў Брэсце бюста рускаму паэту: "Я не думаю, што нам трэба неяк схіляць гэтых людзей да другой ацэнкі. Усе кропкі расставіць час і свет вакол".

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс гаварыў пра сімвалічнасць суседства двух вялікіх паэтаў — Адама Міцкевіча, у гонар якога названая вуліца, і Аляксандра Пушкіна, бюст якога ўсталяваны.

У Брэсце ўрачыста адкрылі Пушкінскі сквер і бюст Пушкіну
sb.by
У Брэсце ўрачыста адкрылі Пушкінскі сквер і бюст Пушкіну
sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі