У Брэсце прайшоў адзіны дазволены ў Беларусі пікет да Дня правоў чалавека

У Брэсце прайшоў адзіны дазволены ў Беларусі пікет да Дня правоў чалавека. Мерыпрыемства было прымеркаванае да 66-й гадавіны прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека. Са словаў удзельнікаў пікету, яго галоўная мэта — прыцягуць увагу брэстаўчан да наяўнасці палітзняволеных у краіне. Праўда, саміх брэстаўчан у будні дзень у парку апынулася няшмат. Пераважна гэта былі пары з калыскамі ды пенсіянеры.

"Гэта лепей, чым другое месца, дзе дазволена праводзіць мерапрыемствы, — стадыён "Лакаматыў". Тут хоць ходзяць людзі ходзяць і звяртаюць на нас увагу. Гэта добра. Дзякуй богу, што апошнім часам мясцовыя ўлады дазваляюць праводзіць мерапрыемствы", — распавядае Еўрарадыё адзін з удзельнікаў акцыі праваабаронца Уладзімір Малей.

Хоць пікетоўцаў было няшмат, збоку за імі пільна назіралі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным.

Дарэчы, брэсцкія ўлады ўжо другі год запар дазваляюць падобную акцыю. Раней чыноўнікі з розных прычынаў забаранялі праводзіць праваабарончыя пікеты нават у дазволеных для гэтага месцах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі