У Брэсце на Кобрынскім мосце гарэў трактар — яго маглі падпаліць

У Брэсце на Кобрынскім мосце гарэў трактар — яго маглі падпаліць

У Брэсце на Кобрынскім мосце гарэў трактар. Здарэнне адбылося сёння ўначы, паведамленне пра інцыдэнт паступіла на нумар пажарнай службы ў 2.35. У трактары МТЗ-80 (1995 года выпуску) выгарэла ўнутраная аздоба кабіны. Машына належыць арганізацыі.

Спецыялісты разглядаюць версію падпалу, вінаватага ў здарэнні цяпер шукаюць, паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

Усяго за мінулыя суткі ў вобласці адбылося 6 пажараў. Агонь знішчыў 1 збудаванне, пашкодзіў 4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі