Вы тут

У Брэсце на кастынг конкурсу "Міс Беларусь" прыйшла толькі адна дзяўчына

Марыя Куляшова / vb.by

У Брэсце на кастынг Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь" прыйшла толькі адна дзяўчына. Адзінай ўдзельніцай гарадскога адбору стала 20-гадовая Марыя Куляшова з Кобрынскага раёна, піша "Вячэрні Брэст". Дзяўчына працуе настаўнікам па класе баяна-акардэона ў аграгарадку Кісялёўцы.

Паводле інфармацыі членаў журы, былі і іншыя жадаючыя, але іх прыйшлося адсеяць на стадыі падачы заявак. Асноўная прычына — прэтэндэнткі не адпавядалі па росце, які павінен быць не ніжэй 174 сантыметраў.

Фінал чарговага рэспубліканскага конкурсу "Міс Беларусь" павінен быў прайсці яшчэ ў траўні мінулага года, але з-за адмены масавых мерапрыемстваў ён не адбыўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.