Вы тут

У Брэсце легкавік некалькі разоў перакуліўся ад сутыкнення

@pressmvd

У Брэсце адбылося ДТЗ, у выніку якога легкавік "Рэно" сутыкнуўся з "Кіа" і некалькі разоў перакуліўся. Паводле прэс-службы МУС, аварыя здарылася сёння па абедзе ў раёне вуліцы Пушкінскай.

За рулём "Рэно" быў 30-гадовы брэстаўчанін і рухаўся вуліцай Пушкінскай. Аўтамабілем "Кіа" кіраваў 36-гадовы мясцовы жыхар і ехаў бульварам Касманаўтаў у бок вуліцы Арджанікідзэ. На скрыжаванні машыны сутыкнуліся, ды так моцна, што "Рэно" стала круціць.

Пацярпела 35-гадовая пасажырка "Рэно", якая знаходзілася на пярэднім сядзенні — жанчыну з траўмамі даставілі ў лякарню.

Прычыны здарэння высвятляюцца. Пакуль вядома, што абодва кіроўцы былі цвярозыя.