Вы тут

У Брэсце кіроўца двойчы за паўгадзіны папаўся на перавышэнні хуткасці

Фота з архіву

У Брэсце кіроўца двойчы за паўгадзіны папаўся на перавышэнні хуткасці. Учора каля 10.40 29-гадовага брэстаўчаніна, які ехаў на “Вольва”, спынілі на вуліцы Варшаўская шаша — ён перавысіў дапушчальную хуткасць на 29 км за гадзіну. Малады чалавек аплаціў штраф на месцы і паехаў далеў.

Ужо ў 11.10 на вуліцы Лейтэнанта Рабцава аматара хуткай язды зноў спыніла ДАІ — тут ён гнаў на хуткасці 90 км/гдз замест дазволеных 60.

На кіроўцу склалі яшчэ адзін пратакол і цяпер яму пагражае пазбаўленне правоў, перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі