У Брэсце асудзілі пінчука, які ваяваў у войску Украіны ў Данецкай вобласці

У Брэсце асудзілі пінчука, які ваяваў у войску Украіны ў Данецкай вобласці

Брэсцкі абласны суд асудзіў жыхара Пінска Дзмітрыя Жынусава за ўдзел у ваенных дзеяннях у Данецкай вобласці украіны, паведамляе тэлеканал "Беларусь 4".

У 2019 годзе пінчук ажаніўся з украінкай і пераехаў жыць у Кіеў. У тым жа годзе ён уступіў у шэрагі ўкраінскага войска. З сакавіка па кастрычнік 2021 года пінчук прымаў удзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Данецкай вобласці Украіны. Паведамляецца, што ён разлічваў атрымаць грамадзянства Украіны.

Потым мужчына вярнуўся на радзіму. Паводле беларускіх законаў, грамадзянін нашай краіны не можа служыць ва Узброеных сілах іншай дзяржавы. Таму тут пінчука судзілі як наёмніка. 

Яму прысудзілі 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць на карысць дзяржавы больш за 10 тысяч рублёў — як "даход, атрыманы злачынным шляхам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі