У Брэсце аштрафавалі журналіста: атрымаў позву за 14 хвілінаў да суду

У Брэсце аштрафавалі журналіста: атрымаў позву за 14 хвілінаў да суду

Незалежны журналіст Алесь Ляўчук з Брэста атрымаў 612,5 рублёў штрафу (25 базавых велічыняў) за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат”. На гэтым судзе журналіст не прысутнічаў: СМС з позвай прыйшла ў 9.46, а само пасяджэнне пачыналася ў 10.00, таму ён не паспяваў туды.

Сюжэт Леўчука, які фігураваў у разглядзе справы, тычыўся брэсцкай вуліцы Шаўчэнкі. У ім гаворка ішла пра тое, што “ў справаздачы напісалі, што вуліца адрамантаваная цалкам, хаця зрабілі гэта толькі напалову”.

Алесь Ляўчук кажа, што будзе абскарджваць прысуд праз неналежнае запрашэнне. Апошні раз журналіста судзілі летась пасля затрымання ў Кобрыне падчас асвятлення акцыі недармаедаў, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі