У Брэсце адсвяткавалі "апошні мірны дзень" (фота)

У Брэсце адбылася гістарычная рэканструкцыя "Заўтра была вайна". Вечарам 21 чэрвеня цэнтральная пешаходная вуліца Брэста — Савецкая — часткова прыняла свой даваенны выгляд. Дзесяткі рэканструктараў і простых брэстаўчан спрабавалі ўтварыць антураж 1930-х і 1940-х гадоў.

Апроч тэатралізаванай пастаноўцы апошняга мірнага дня на Савецкай дзейнічалі інтэрактыўныя экспазіцыі з рарытэтнымі прадметамі побыту.

Каля кінатэатру "Беларусь" адбыўся конкурс вінтажнай моды "Бабуліна сукенка мне да твару". Умовай для ўдзелу ў ім была наяўнасць вопраткі і прычоскі ў стылі 1930-40-х гадоў. Дэманстрацыя мадэляў праходзіла па двух намінацыях: штодзённае і выходнае адзенне.

Аднак святкаванне "апошняга мірнага дня" не змагло абмінуць "дня заўтрашняга" — ваеннай тэматыкі. Мерапрыемствы на Савецкай перасякліся з шэсцем удзельнікаў міжнароднага фестывалю ваенна-гістарычнай рэканструкцыі "Уварванне". Па вуліцы Гогаля да Помніку 1000-годдзю горада прайшлася калона рэканструктараў у вопратцы савецкіх салдат, а таксама праехала рарытэтная ваенная тэхніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі