У Брэсце адбылося адкрыццё Чэмпіянату свету па веславанні (фота)

Сёння а 18-й гадзіне на Брэстскім вяслярным канале быў адкрыты Чэмпіянат свету па веславанні  формулы U23  – да 23 гадоў. Брэстскі Вяслярны гэта два паралельных каналы, адзін з падагрэвам і ахалоджаннем, другі для гонак на 2000 м.



На адкрыцці было да трох тысяч чалавек  каля паўтары тысячы спартсменаў-удзельнікаў з 58 краін і прыкладна столькі ж мясцовых гледачоў.



На парадзе быў аркестр і дзяўчаты з тамбур-мажорнай групы з харэаграфічным ухілам. Яны выступалі пад класічнае танга.



 Напрыканцы ў неба ўзмылі сотні шароў.



Спаборніцтвы працягнуцца да нядзельнага вечара. У суботу і нядзелю адбудуцца фіналы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі