У Бразіліі злавілі двайніка футбаліста Неймара, які шантажаваў жанчын

У Бразіліі злавілі двайніка футбаліста Неймара, які шантажаваў жанчын

У Бразіліі затрымалі двайніка футбаліста Неймара, які займаўся шантажом жанчын у інтэрнэце. Карлас Антонія Радрыгес выдаваў сябе за знакамітага спартсмена і знаёміўся з жанчынамі сеціве. Адна з ахвяраў распавяла, што была запрошаная на вечарынку ў іспанскай Барселоне. Калі зламыснік з ёй звязаўся, дзяўчына была перакананая, што гэта і ёсць вядомы футбаліст.

Мужчына паабяцаў арганізаваць для яе фотасесіі ў папулярных часопісах і ўдзел у рэаліці-шоў у абмен на інтымныя фотаздымкі і відэа.

Пасля таго, як Радрыгес пачаў яе шантажаваць, дзяўчына звярнулася ў паліцыю. Праваахоўнікі высачылі інтэрнэт-шантажыста, які выходзіў у сеціва праз інтэрнэт-кавярню. Разам з падазраваным затрымалі і гаспадара ўстановы, але пазней яго вызвалілі, бо ён не быў спрычынным да злачынства, паведамляюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі