Вы тут

У БНФ не звязваюць затрыманне Юрася Зянковіча з дзейнасцю партыі

Юрась Зянковіч / svaboda.org

У "Беларускім народным фронце" не звязваюць затрыманне амерыканскага адваката і актывіста БНФ Юрася Зянковіча з дзейнасцю партыі і затрыманнем яе кіраўніка Рыгора Кастусёва.

— Юрась Зянковіч ужо даўно адышоў ад партыйных спраў. Нельга назваць яго нават актывістам. Асабліва з тых часоў, як ён пераехаў у ЗША. Ён заставаўся сябрам партыі, але ніякай дзейнасці ў партыі не было даўно. Таму затрыманне ніяк не звязана з БНФ, — расказвае Еўрарадыё намеснік старшыні Партыі БНФ Дзмітрый Салошкін.

Нагадаем, учора стала вядома, што супрацоўнікі беларускага КДБ затрымалі ў Маскве амерыканскага адваката беларускага паходжання Юрася Зянковіча. Прычыны затрымання пакуль невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.