У Берліне стартуе "Берлінале"

5 лютага ў сталіцы Германіі адкрыўся 65-ты Берлінскі міжнародны кінафестываль. Цягам 10 дзён на форуме адбудзецца 441 прэм'ера, а ў конкурсе пазмагаюцца 19 стужак з розных краін свету. Узначаліць журы конкурсу амерыканскі рэжысёр Дарэн Аранофскі.


Адкрывае "Берлінале" фільм іспанскай рэжысёркі Ізабэль Кайшэт "Ніхто не хоча ночы" з Жульет Бінош у галоўнай ролі. Падзеі прыгодніцкай карціны разварочваюцца ў Грэнландыі.


Шырока прадстаўлены на сёлетнім фэсце нямецкі кінематограф. У дырэктара "Берлінале" Дзітара Косліка атрымалася запрасіць такіх зорак, як Вім Вэндэрс, Вернэр Херцаг, Маргарэтэ фон Трота, Андрэас Дрэзэн і Олівер Хіршбігель.


Адным з фаварытаў фестывалю лічыцца стужка Тэрэнса Маліка "Рыцар кубкаў" з Крысціянам Бэйлам, Наталі Портман і Кейт Бланшат. Таксама будзе паказаны фільм "Таксі" іранскага рэжысёра Джафара Панахі, які ствараўся ў цяжкіх умовах, бо рэжысёру (праціўніку існуючага рэжыму) было фактычна забаронена здымаць гэты фільм. Чакаецца яшчэ прэм'ера эратычнай драмы "50 адценняў шэрага", знятай Сэмам Тэйларам-Джонсан па нашумелай кнізе Э.Л. Джэймс. Цікавыя фільмы будуць прадстаўленыя ў праграме фэсту "Панарама" і "Класіка Берлінале".


Легендарнаму Віму Вэндэрсу сёлета уручаць ганаровага мядзведзя і ў межах фестывальнай праграмы пакажуць 10 яго прац. А ў конкурсе ўдзельнічае яго новая стужка "Усё будзе добра".

Паводле www.dw.de

Фота: www.iheartberlin.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі