Вы тут

У Беразіно міліцыянеры ў масках вярнулі раней забраны самагон

Юрый і Павел Вінаградавы / facebook.com/pavel.vinogradov.12

У Беразіно міліцыянеры ў масках на патрульным аўтамабілі вярнулі раней забраны самагон. Пра гэтую камічную гісторыю напісаў у Facebook мясцовы актывіст Павел Вінаградаў.

Вінаградава затрымлівалі ў пачатку ліпеня. Падчас ператрусу міліцыянеры забралі 15 літраў самагона. У бацькі актывіста, Юрыя Вінаградава, забралі 10 літраў. Пасля правядзення экспертызы бацьку прапанавалі самагон забраць, але ён адмовіўся — маглі ж затрымаць пасля выхаду з міліцыі і пакараць за "перавозку".

"Але ім жа справу закрыць трэба, таму сёння здагадайцеся што? — піша Павел Вінаградаў. —  Дзынь-дзынь!  Дастаўка самагону".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.