Вы тут

У Белавежскай пушчы знайшлі нямецкі аўтамат з боепрыпасамі

npbp.by

У Белавежскай пушчы знайшлі нямецкі аўтамат з боепрыпасамі. Як інфармуе прэс-служба нацыянальнага парка, здарэнне адбылося 28 жніўня. На зброю натрапіла аператыўна-егерская група. На месца выязджала следча-аператыўная група Свіслацкага РАУС. Праводзіцца праверка.

Знойдзены быў аўтамат-кулямёт MP40, які быў на ўзбраенні нямецкай арміі падчас Другой сусветнай вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.