У Беластоку не будзе вуліцы Вольнай Беларусі?

Вуліцы Вольнай Беларусі пакуль не будзе / t.me/mostmediaio/
Вуліцы Вольнай Беларусі пакуль не будзе / t.me/mostmediaio/

Перайменаванне часткі вуліцы Электрычнай у Беластоку, дзе месціцца беларускае консульства, у вуліцу Вольнай Беларусі прайшло з парушэннямі. Да такой высновы прыйшоў Ваяводскі адміністрацыйны суд у Беластоку. Ён адмяніў пастанову гарадскіх уладаў аб перайменаванні, якая была прынятая ў верасні 2022-га, паведамляе @mostmediaio.

Вядома, што рашэнне мясцовых уладаў абскардзіла адна з жыхарак згаданай вуліцы. Таксама больш за 60 жыхароў з дамоў, якія стаяць на ёй, падпісалі пратэст да гарадскіх уладаў. Людзі абурыліся, што іх меркаваннем не пацікавіліся.

Менавіта на вуліцы Электрычнай каля беларускага консульства беларуская дыяспара Беластока рэгулярна ладзіць акцыі пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі