Вы тут

У беларускім падручніку паўстанне Каліноўскага назвалі польскім

Старонка падручніка

Паўстанне 1863-1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў беларускім падручніку названае "польскім". Пра такі пасаж у падручніку па рускай літаратуры для восьмага класа паведамляе ў сацсетках Сяргей Дубялевіч

Падручнік выдадзены ў 2018 годзе. Еўрарадыё знайшло гэтае выданне на сайце Міністэства адукацыі. Аўтарамі яго з'яўляюцца С.Захарава, Т.Марозава, Г.Чэпелева. Выданне мае грыф Міністэрства адукацыі. 

"Адмена прыгоннага права ў 1861 годзе выклікала новы выбух народных хваляванняў, самае буйное з іх — Польскае паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага (1863-1864)", — паведамляюць аўтары падручніка.