У беларускім мясе і малацэ павялічылася колькасць таксічных рэчываў

За апошнія пяць гадоў у Беларусі адбылося павелічэнне выпадкаў выяўлення таксічных рэчываў - ртуці, свінцу і кадмію - у харчовых прадуктах. Пра гэта паведаміла старшая выкладчыца кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Кацярына Федарэнка.
Спецыяліст мяркуе, што гэтае павелічэнне можа быць звязана або з паляпшэннем у Беларусі лабараторных тэхналогій, выкарыстаннем больш адчувальных методык выяўлення рэчываў, або "харчовыя прадукты маюць станоўчую дынаміку забруджвання таксічнымі рэчывамі".

Пры гэтым медыкаў насцярожвае той факт, што таксічныя рэчывы часцей за ўсё трапляюць у прадукты, якія з'яўляюцца асновай беларускага рацыёну харчавання - мяса, малако, агародніну, рыбу і іншыя.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі