У беларускіх школах 1 чэрвеня пачынаюцца выпускныя іспыты

У беларускіх школах 1 чэрвеня пачынаюцца выпускныя іспыты

1-8 чэрвеня ў беларускіх школах пройдуць выпускныя іспыты для дзявятых і адзінаццатых класаў, інфармуе прэс-служба Мінадукацыі.

Дзевяцікласнікаў чакаюць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, а таксама кантрольная работа па матэматыцы. Іх іспыты прызначаныя на 4, 6 і 8 чэрвеня.

Адзінаццацікласнікам належыць здаць чатыры экзамены. Пісьмовыя іспыты па рускай ці беларускай мове (на выбар вучня) і матэматыцы пройдуць 1, 3 і 5 чэрвеня. Пасля гэтага выпускнікоў чакаюць яшчэ іспыты па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Як і ў папярэднія гады, тэксты і заданні будуць абвяшчацца па тэлебачанні і радыё, а таксама публікавацца на партале Мінадукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі