У беларускі, якая ехала з Украіны, знайшлі старажытную Біблію (фота)

У беларускі, якая ехала з Украіны, знайшлі старажытную Біблію (фота)

У беларускі, якая ехала з Украіны, знайшлі старажытную Біблію ў драўлянай вокладцы. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення “Аляксандраўка”. Супрацоўнікі Гомельскай мытні аглядалі рэйсавы аўтобус “Кіеў — Мазыр”. Кніга ляжала ў дарожнай сумцы жанчыны сярод яе асабістых рэчаў.

Экспертыза засведчыла, што кніга адносіцца да канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Адпаведна яна з’яўляецца культурнай каштоўнасцю (да яе адносяць кнігі, якія былі выдадзены 100 гадоў таму і яшчэ раней). Адзначаецца, што Біблія знаходзіцца ў кепскім стане, ёй патрабуецца рэстаўрацыя. Па факце спробы правозу культурнай каштоўнасці распачаты адміністрацыйны працэс, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі