Вы тут

У Беларускай Праваслаўнай Царкве прызначаны новы прэс-сакратар

Іерэй Ігар Васько (злева) і мітрапаліт Веніямін (у цэнтры), 2020 год / church.by

У Беларускай Праваслаўнай Царкве прызначаны новы прэс-сакратар. Ім стаў іерэй Ігар Васько, паведамляе church.by. Ён ураджэнец Жодзіна, яму 43 гады. Васько скончыў гістфак педуніверсітэта, Мінскую духоўную семінарыю і Мінскую духоўную акадэмію, дзе выкладае (між іншым, дысцыпліну "Царква і правы чалавека"). З 2019-га быў прэс-сакратаром Барысаўскай епархіі, таму добра знаёмы з цяперашнім кіраўніком БПЦ мітрапалітам Веніямінам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.