Вы тут

У Беларусі з'явяцца каўбасы і сасіскі для вегетарыянцаў

Рэцэптура новай каўбасы яшчэ будзе дапрацоўвацца / Sb.by​

Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распрацавалі рэцэптуру каўбасы з расліннай сыравіны для вегетарыянцаў, якая па смаку падобная да мясной, паведамляе газета "Рэспубліка".

Каўбаса складаецца з фасолі, гарохавай мукі, бульбянога пюрэ, сухога малака і сыроваткавага  бялковага канцэнтрату (прадукту перапрацоўкі малака), а таксама сметанковага масла. Усе кампаненты вырабленыя з мясцовага сыравіны. Рэцэптура новай каўбасы будзе дапрацоўвацца, таксама будзе працягнутая праца над павышэннем яе пажыўнасці. 

Спецыялісты плануюць выпусціць яшчэ і лінейку каўбас з рознымі суадносінамі кампанентаў. Напрыклад, для лактавегетарыянцаў — з дадаваннем малака, для веганаў — без яго. Акрамя каўбасы вядзецца праца над рэцэптурай сасісак з расліннай сыравіны з рознымі смакамі, у тым ліку ялавічыны і курыцы.

Чакаецца, што новая прадукцыя з'явіцца ў крамах у пачатку 2023 года. Яе цана будзе ніжэйшай, чым цана мясных аналагаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.