У Беларусі з'явіўся часовы міжнародны памежны пункт пропуску на мяжы з Літвой

У Беларусі з'явіўся часовы міжнародны памежны пункт пропуску на мяжы з Літвой

Беларускія памежнікі праводзяць эксперымент: пункт спрошчанага пропуску "Лоша" ў Астравецкім раёне на мяжы з Літвой на месяц стаў міжнародным. Калі раней тут маглі падарожнічаць толькі жыхары памежнай зоны, то з 15 снежня 2015 года па 15 студзеня 2016-га праз яго змогуць праходзіць і іншыя катэгорыі падарожнікаў.

Такім чынам "Лошу" рыхтуюць да змены статусу на міжнародны пункт пропуску. Акрамя таго, экперымент дазволіць разгрузіць іншыя памежныя пункты падчас калядных і навагодніх святаў. У прыватнасці, як адзначае прэс-служба Памежнага камітэта, на Лошу зможа адправіцца частка падарожнікаў з пераходу "Катлоўка" і "Каменны Лог".

Падарожнічаць праз "Лошу" змогуць грамадзяне Беларусі і Літвы незалежна ад іх месца жыхарства; легкавікі, зарэгістраваныя ў Беларусі або Літве, у якіх, акрамя кіроўцы, есць не больш за восем сядзячых месцаў.

Пры гэтым прадугледжаны беставарны пропуск грамадзян і адсутнасць мытнага кантролю ў пункце пропуску. Гэта азначае, што везці праз мяжу можна будзе толькі тавары, прадугледжаныя адмысловым пералікам.

Пераход Лоша — Шумскас будзе працаваць падчас эксперыменту штодня з 08.30 да 20.00 паводле беларускага часу.

Плануецца, што акрамя "Лошы" свой статус могуць змяніць на міжнародны таксама пункты спрошчанага пропуску "Відзы", "Мальдзевічы", "Доцішкі" і "Парэчча".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі