У Беларусі з'явілася віртуальная білетная каса, якая аб'яднала ўсе аўтавакзалы
У Беларусі з'явілася віртуальная білетная каса, якая аб'яднала ўсе аўтавакзалы. Кожны жадаючы пасля рэгістрацыі на сайце avtovokzal.by (давядзецца ўвесці нумар тэлефона ці электроннай пошты, а пасля — атрыманы код пацверджання) можа купіць квіток на рэйс па Беларусі ці ў замежжа (на аўтобусы і маршруткі), не выходзячы з кватэры — са смартфона ці камп'ютара. Аплата здзяйсняецца анлайн.
Больш падрабязна пра гэтае новаўвядзенне можна прачытаць тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.