У Беларусі з’явілася Аператыўная мытня

У Беларусі з’явілася Аператыўная мытня

Аператыўная мытня пачала працаваць у структуры мытных органаў Беларусі. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі, перадае БЕЛТА. Паводле яго словаў, рашэнне аб стварэнні такой службы з мэтай умацавання працы па асобных кірунках дзейнасці мытных органаў.

Асноўнай мэтай гэтай структуры стане барацьба з трансгранічнай кантрабандай і іншымі правапарушэннямі ў галіне мытнай справы. Будзе выкарыстоўвацца і аператыўна-вышуковая дзейнасць. Апроч таго, Аператыўная мытня павінна ўзмацніць тэрытарыяльныя мытні падчас павелічэння груза- і пасажырапатокаў на пэўных участках мяжы. Таксама прадстаўнікі гэтай службы будуць праводзіць раптоўныя праверкі ў пунктах пропуску з мэтай выяўлення карупцыі.

Начальнікам Аператыўнай мытні прызначаны Андрэй Кавальчук, які раней ачольваў упраўленне арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Фота з архіву

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі