У Беларусі з'явіцца новы спартыўны інтэрнэт-канал. Без каментатараў

У Беларусі з'явіцца новы спартыўны інтэрнэт-канал. Без каментатараў

У Беларусі з'явіцца новы спартыўны інтэрнэт-канал. Ён будзе называцца "Беларусь 5. Інтэрнэт". Стартуе "арыгінальны праект для балельшчыкаў" з 1 кастрычніка на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Яе прэс-служба адзначае, што гэта будзе "паўнавартасны" інтэрнэт-канал. У яго будзе свая сетка вяшчання. У яе трапяць тыя трансляцыі і праграмы, для якіх не хапіла месца ў эфірнай сетцы тэлеканала "Беларусь 5". Гэта і матчы КХЛ, і тэнісныя паядынкі, сустрэчы футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, англійскай Прэм'ер-лігі.

І самае важнае — інтэрнэт-канал будзе без каментатараў (будзе толькі інтэршум). На спартыўных форумах заўсёды хапае нараканняў на працу беларускіх спартыўных каментатараў (гэтую праблему прызнае і дырэктар "Беларусь 5" Павел Булацкі). Цяпер гэтыя балельшчыкі маюць магчымасць глядзець футбол, хакей ці тэніс, не выключаючы гук.

Адзначаецца, што "Беларусь 5" сваім новым праектам зробіць сабе падарунак да 5-годдзя з часу заснавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі