У Беларусі зноў зафіксавалі адзёр — гэтым разам у Жлобіне

У Беларусі зноў зафіксавалі адзёр — гэтым разам у Жлобіне

У Беларусі новы выпадак адзёру — гэтым разам у Гомельскай вобласці. У інфекцыйную лякарню трапіў 35-гадовы жыхар Жлобіна, які нядаўна вярнуўся з Адэсы, піша TUT.by. Імаверна, што вірус “прывазны”. Цяпер захварэлы ў стабільным стане, яго жыццю нічога не пагражае. Медыкі назіраюць за людзьмі, якія кантактавалі з мужчынай — гэта яго сваякі, калегі па працы, а таксама медперсанал. На сёння ўсе кантактныя здаровыя.

Першыя выпадкі адзёру былі зафіксаваныя ў Ваўкавыску ў канцы лютага. На 15 сакавіка лабараторна пацвердзілі 24 выпадкі захворвання. 17 сакавіка ў інфекцыйнае аддзяленне Ляхавіцкай раённай лякарні даставілі 4-месячнае дзіця, у якога таксама выявілі адзёр.

Падтып вірусу, які зарэгістравалі ў Ваўкавыску, раней не цыркуляваў у Беларусі. Спецыялісты мяркуюць, што адзёр завезлі да нас з нейкай еўрапейскай краіны, дзе ў канцы мінулага года была ўспышка захворванняў.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі