У Беларусі зніжаецца колькасць алкаголікаў

У Беларусі зніжаецца колькасць алкаголікаў

У Беларусі зніжаецца колькасць асобаў, залежных ад алкаголю, і тых, хто стаіць на прафілактычным уліку. Пра гэта заявіў журналістам загадчык Рэспубліканскім цэнтрам наркалагічнага маніторынгу і прэвенталогіі РНПЦ псіхічнага здароўя Аляксей Кралько, перадае БЕЛТА.

Паводле яго інфармацым, цяпер на дыспансерным уліку стаіць калі 158 тысяч беларусаў, якія маюць дыягназ “сіндром залежнасці ад алкаголю”. Яшчэ каля 95 тысяч чалавек знаходзяцца пад прафілактычным наглядам.

Спецыяліст адзначае, што сітуацыя са спажываннем алкаголю ў Беларусі апошнім часам стабільная —  цяпер гэта 8,1 літра на душу насельніцтва. З 2018 года разлік узроўню спажывання пераведзены на міжнародную методыку. Калі раней лічылі абсалютна ўсё насельніцтва, то цяпер у статыстыку трапляюць толькі асобы ад 15 гадоў.

Колькі гадоў таму Беларусі была адным з лідараў у рэйтынгу спажывання алкаголю паводле справаздачы САЗ, але ў апошняй справаздачы наша краіна займае ўжо 27 месца. Пры гэтым сярод беларусаў сфармавалася “паўночная” мадэль спажывання, калі папулярны пераважны моцны алкаголь. Адносна бяспечным лічыцца паказнік у 15% спажывання моцнага алкаголю.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі