У Беларусі знайшлі цела аднаго з трох дзяцей, якія ў сакавіку зніклі ў Смаленску

У Беларусі знайшлі цела аднаго з трох дзяцей, якія ў сакавіку зніклі ў Смаленску

У Беларусі знайшлі цела аднаго з трох дзяцей, якія ў сакавіку зніклі ў Смаленску. Адбылося гэта 14 траўня ў месцы разліву Дняпра ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Знайшлі цела 10-гадовага хлопчыка. Яго асобу высветлілі па адзенні і антрапаметрычных даных. Прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена, паведамляе следчае ўпраўленне СК РФ па Смаленскай вобласці.

7 сакавіка ў Смаленску двое 8-гадовых братоў і 10-гадовы хлопчык пайшлі на прагулку і зніклі. Іх бачылі на беразе Дняпра. Цела аднаго з братоў на наступны дзень у рацэ знайшлі вадалазы.

Пошукі яшчэ аднаго васьмігадовага хлопчыка працягваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі