У Беларусі збіраюцца "больш актыўна ствараць кантрактную армію"

Аляксандр Лукашэнка марыць пра іншую армію / t.me/modmilby/

Аляксандр Лукашэнка марыць пра іншую армію / t.me/modmilby/

У Беларусі збіраюцца "больш актыўна ствараць кантрактную армію". Пра гэта 1 жніўня падчас наведвання Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён па-ранейшаму лічыць, што сілавікоў для яго абароны замала і яны не дастаткова падрыхтаваныя.

Лукашэнка згадаў, што частка вагнераўцаў застанецца ў Беларусі і ён пра гэта не шкадуе.

"Я хачу пакінуць гэтых хлопцаў ва Узброеных Сілах нашай краіны, — казаў ён. — І, адштурхваючыся ад іх, больш актыўна ствараць кантрактную армію. У нас жа тэрміновікі, прызыў: адслужыў паўтара года — сышоў. Сам быў такі. Зялёныя пацаны, 18 гадоў. А там прымудроныя вопытам людзі, там у асноўным афіцэры, гэта іх прафесія — ваяваць ці абараняць краіну. Кажуць, гэта і танней. Таму мы прыглядаемся да гэтага вопыту, каб у будучыні сябе абараніць. Толькі ў гэтым наша мэта". 

Якраз адзін з вагнераўцаў з лагера пад Асіповічамі расказаў, што наймітам абяцалі беларускае грамадзянства. І гэта падобна на праўду, улічваючы сённяшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі.

Яшчэ некалькі гадоў таму ў Мінабароны РБ казалі, што патрэбы цалкам перайсці на кантрактнае войска ў Беларусі няма. У 2020-м Лукашэнка заявіў, што "там, дзе трэба, — яно ўсё на кантракце". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі