У Беларусі заўважаная чарговая калона ПВК "Вагнер", ёсць і бранятэхніка

Уладальнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын / ілюстрацыйнае фота @wagnernew

Уладальнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын / ілюстрацыйнае фота @wagnernew

13-я калона ПВК "Вагнер" заўважаная на трасе М5. Больш за 80 аўтамабіляў рухаецца з боку Бабруйска ў кірунку Асіповічаў, паведамляе рэсурс "Беларускі Гаюн". Пад Асіповічамі, нагадаем, размешчаны, лагер вагнераўцаў.

У калоне ёсць і бронеаўтамабілі "Шчупак". Упершыню бранятэхніку вагнераўцаў заўважылі ў Беларусі пазаўчора. Раней такія аўтамабілі ў калонах наймітаў, што прыбываюць у нашу краіну, не фіксаваліся. Акрамя "Шчупака" ў 13-й калоне ідуць бензавозы, ПАЗ, аўтобусы, тэнтаваныя і бартавыя КамАЗы, фуры і "Уралы", пікапы і легкавыя аўто, а таксама некалькі тралаў і грузавік з маніпулятарам. На машынах — нумары "ЛНР" або РФ. Калона едзе ў суправаджэнні ДАІ.

Нагадаем, папярэдняя калона вагнераўцаў зайшла ў Беларусь учора. І ўчора ж польскія ўлады заявілі, што не выключаюць поўнага закрыцця межаў з Беларуссю. Гэта адбудзецца ў выпадку любога "інцыдэнту" з удзелам вагнераўцаў на мяжы Беларусі і ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі