У Беларусі затрымалі расіяніна, якога падазраюць у педафіліі

У Беларусі затрымалі расіяніна, якога падазраюць у педафіліі

У Беларусі затрымалі 25-гадовага грамадзяніна Расіі, якога падазраюць у педафіліі. Праз інтэрнэт ён пазнаёміўся з двумя школьніцамі з Кобрынскага раёна ва ўзросце 12 і 13 гадоў. У сацсетках мужчына вёў з дзяўчынкамі размовы сэксуальнага характару, дасылаў ім парнаграфічныя матэрыялы. Летам расіянін прыехаў у Беларусь. У Кобрыне ён зняў кватэру, купіў алкаголь і запрасіў школьніц у госці, уступіў з імі ў палавую сувязь.

Як інфармуе БЕЛТА, у затрыманага мужчыны забралі ноўтбук і тэлефон, знайшлі там 1 тэрабайт дзіцячай парнаграфіі. Крымінальную справу распачалі па артыкулах “палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту” (арт. 168 КК) і “распусныя дзеянні” (арт. 169 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі