У Беларусі затрымалі расіяніна — прыехаў купляць машыну з фальшывымі доларамі
![Дагэтуль у нашай краіне такіх якасных падробак не выяўлялі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/padr.jpg.webp?itok=JQ17_qEc)
Дагэтуль у нашай краіне такіх якасных падробак не выяўлялі / sudexpert.gov.by
У Беларусі затрымалі расіяніна, які прыехаў купляць легкавы аўтамабіль з фальшывымі доларамі. Здарэнне адбылося ў адным з аддзяленняў банка ў Слоніме. Замежнік хацеў абмяняць 306 банкнот па 100 долараў на беларускія рублі, але яны ў касіра выклікалі сумнеў у сапраўднасці. Неўзабаве з'явіліся міліцыянеры.
Расіянін сцвярджаў, што ў яго сапраўдныя долары, іх ён нібыта набыў у банку ў РФ. І сапраўды ў яго знайшлі і не падробленыя долары на суму 39300. Падробленых грошай было $30600. Гэта засведчылі эксперты. Яны адзначылі іх высокую якасць. Дагэтуль такіх падробак у Беларусі не выяўлялі.
Замежнік стаў фігурантам крымінальнай справы.
![У Беларусі затрымалі расіяніна — прыехаў купляць машыну з фальшывымі доларамі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2erhgliuehrguielirughaergaer.jpg.webp?itok=Q4euUQvV)
![У Беларусі затрымалі расіяніна — прыехаў купляць машыну з фальшывымі доларамі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1rtjknhsoirtioghsletghste.jpg.webp?itok=7x9jkvfa)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.