Вы тут

У Беларусі зарэгістравалі 124 новыя выпадкі COVID-19

Медыкі ў Беларусі / Еўрарадыё

Па стане на 8 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 68 738 выпадкаў COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Гэта на 124 выпадкі больш, чым суткі таму.

За час пандэміі памерла 585 пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй (+2).

Вылечыць і было выпісана 64 744 чалавека (+544).

За час эпідэміі ў краіне было праведзена 1 363 011 тэстаў (+9354).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.