У Беларусі забароняць вывешваць іншыя сцягі вышэй за дзяржаўны

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў змены ў закон "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь". У выніку цяпер беларускі дзяржаўны сцяг адначасова не можа быць устаноўлены ніжэй за іншыя сцягі. Таксама яго памер не можа быць меншым за памеры іншых сцягоў, вывешаных побач.

Як адзначае Sputnik, з'явілася тэхнічная норма. у адпаведнасці з якой дрэўка сцяга не павінна ўтвараць з фасадам будынка вугал, большы за 45 градусаў. Дзяржаўны сцяг РБ не можа быць вывешаны ніжэй за 2,5 метра ад ўзроўню зямлі.

"Комсомольская правда в Беларуси" дадае, што была ідэя абавязаць беларусаў вывешваць сцягі на будынках падчас памятных датаў і дзяржаўных святаў. Аднак яе не падтрымалі.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі