У Беларусі з заўтрашняга дня падаражэе гарэлка

Гарэлка даражэе з 28 траўня ў Беларусі ў сярэднім на 2,5%. У Міністэрстве эканомікі тлумачаць такое рашэнне неабходнасцю кампенсацыі павелічэння ставак акцызаў на гарэлку і іншую алкагольную прадукцыю, павелічэння выдаткаў на іх вытворчасць.
БЕЛТА нагадвае, што папярэдняе падаражанне гарэлкі ў Беларусі адбылося ў пачатку красавіка. Тады цэны павысіліся ў сярэднім на 5%.