У Беларусі з-за туману на пятніцу аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі

У Беларусі з-за туману на пятніцу аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі

У Беларусі з-за туману на пятніцу, 15 лютага, аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі, інфармуе БЕЛТА. Уначы і раніцай ён магчымы амаль па ўсёй тэрыторыі нашай краіны, удзень — толькі месцамі. У начныя гадзіны істотных ападкаў не будзе, а раніцай і ў дзённыя гадзіны магчымы невялікі дождж. На пятніцу прагназуюць заходні вецер, 3-8 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ўначы чакаецца ад -1 да -6 градусаў (на захадзе краіны — ад 0 да +3), удзень — ад 0 да 6 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі