Вы тут

У Беларусі з 1 кастрычніка зноў даражэюць цыгарэты

pixabay.com

1 кастрычніка ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт, перадае БЕЛТА.

На 5 капеек даражэй давядзецца заплаціць за наступныя вырабы ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман": некаторыя віды Pall Mall (Red, Blue, Silver, Azure), Rothmans (Blue, Demi Click Amber, Demi Click Purple), Kent (Double Mix, HDi Silver, HDi Blue, Nano Blue, Nano Silver, Nano White, Feel, Feel Aroma, Feel Aurum, Mode Blue, Mode Silver, Purple Fresh).

Сярод цыгарэт "Тытунь-інвест" на 2 капейкі болей давядзецца плаціць за маркі Sobranie (Compact Blue, Compact Gold, Refine Black, Refine Silver, Blacks, Evolve, Refine Evolve). На 3 капейкі падаоажэюць LD (Club Lounge, Club Lounge Blanche), Monte Carlo (Red, Blue, Azur), Winston (XSlims Green Impulse, Super Slims Blue, Super Slims Silver). А цыгарэты LD Impulse Compact, некаторыя віды Monte Carlo, Camel (Compact Аctivate, Compact Аctivate Yellow, Compact Аctivate Purple) вырастуць у цане на 5 капеек.

Кампанія "Беларусьгандаль" падыме кошты на некаторыя віды цыгарэт Kent на 5 капеек, а на Aroma Rich — адразу на 10 капеек.

СЗАТ "Энерга-Оіл" кошты на свае цыгарэты з 1 кастрычніка павышае не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.